Напярэдадні зімовых свят газета “Культура” і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў зладзілі сумесны конкурс на найлепшы дызайн навагодняй паштоўкі. Студэнцкія работы надрукавалі на старонках выдання, а на сайце kultura-іnfo.by праходзіла анлайн-галасаванне. Найбольшую колькасць “падабаек” назбіралі эскізы Крысціны Ільіч. Як ствараць запамінальныя вобразы і ў чым сакрэт поспеху, расказвае пераможца. Далей..
Напярэдадні свята нашы сэрцы заміраюць у чаканні казкі... Зрабіць цуд уласнаруч здольны Максім Ермаковіч. Малады творца без чароўнай палачкі падорыць навагодні настрой і падзеліцца сакрэтам майстравання вітражоў у тэхніцы “Тыфані”. Далей..
Лёс беларускага кінапракату стаў падобным да сюжэта драмы, дзе галоўнаму герою даводзіцца сабраць волю ў кулак, пераадолець мноства перашкод — і вярнуць прыхільнасць… наведвальнікаў. Каб не быць галаслоўнымі, мы выправіліся ў сталічны кінатэатр “Кастрычнік”, што паблізу рэдакцыі. Далей..
Пасля двухгадовага перапынку Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ІFMC вярнуўся ў родны Віцебск. Нягледзячы на працяглы антракт, выкліканы пандэміяй і закрыццём межаў, сёлета на ўдзел у конкурсе паступіла 75 заявак з чатырох краін. Адборачны відэатур прайшлі 25 калектываў. Далей..
Культурны ўраджай мы прывыклі збіраць напрыканцы восені. У свеце кінематографа спачатку прайшоў юбілейны, XХV Міжнародны фестываль “Анімаёўка”, а ўслед за ім самы буйны фестываль кіно ў Беларусі — 28-ы “Лістапад”. Дзякуючы гэтым значным падзеям, мы змаглі бліжэй пазнаёміцца з анімацыяй і па заслугах ацаніць яе навінкі. Далей..
Адгрымеў XXVІІІ Міжнародны фестываль “Лістапад”, які яшчэ да свайго пачатку прыцягнуў увагу гледачоў маштабам: 1360 заявак з 89 краін! Ці здолеў сінематограф прадэманстраваць “сапраўдныя каштоўнасці”, абвешчаныя ў слогане форуму? Далей..
Мінск у чарговы раз стаў пунктам прыцягнення вядомых рэжысёраў, акцёраў, аператараў. Культурнае жыццё сталіцы кіпіць з новай сілай: чырвоныя дарожкі, творчыя сустрэчы і найлепшыя навінкі ў свеце кіно — цяпер усё гэта ў сэрцы Беларусі! Колькасць ахвотнікаў паўдзельнічаць у сёлетнім фестывалі “Лістапад” павялічылася ў параўнанні з леташнім у некалькі разоў: арганізатары атрымалі 1360 заявак з 89 краін. На працягу форуму ў кінатэатрах нашай краіны пакажуць больш за сотню адабраных стужак. Далей..
Гісторыя нашай гераіні больш нагадвае сюжэт фільма. Выпускніца школы, выдатніца з невялікага гарадка, паехала за сваёй марай у сталіцу, дзе дзякуючы таленту і настойлівасці атрымала галоўную ролю. Пра тое, як не здраджваць сваім ідэалам і не баяцца крочыць насустрач невядомасці, нам расказала маладая таленавітая актрыса Юлія Лазоўская. Далей..
У дзяцінстве наша гераiня Маргарыта Шыбаева была фантазёркай: часта прыдумляла гульні, казкі, конкурсы, каб павесяліць сваіх блізкіх. У яе вялікай сям'і ўсе так ці інакш звязаны з творчасцю. Бацькі працуюць у Доме культуры Заслаўя, і дачка праводзіла там шмат часу, назіраючы за танцавальнымі і тэатральнымі калектывамі. Дэбют Маргарыты на сцэне адбыўся ў пяцігадовым узросце, калі ёй даручылi выканаць ролю ялінкі ў навагоднім спектаклі. Калі дзяўчынцы споўнілася шэсць, бацькі запісалі яе ў музычную школу, дзе гераіня пазнаёмілася з цымбаламі, баянам, фартэпіяна, але спынілася на скрыпцы. Паралельна ў жыцці Маргарыты заўсёды былі танцы: бальныя, усходнія, народныя. Далей..
Стралковыя акопы, парослыя мурагом зямлянкі, разбураныя бліндажы, бязлюдныя сельскія хаты з пацямнелымі саламянымі стрэхамі... Ад’ехаўшы ўсяго 40 кіламетраў ад Мінска ў бок Смалявічаў, можна апынуцца ў дзіўным месцы — на натурнай пляцоўцы “Беларусьфільма”. Калі ўзгадаць які-небудзь айчынны фільм пра вайну і партызан, то, без сумневу, яго здымалі менавіта тут. Мясцовыя жыхары даўно ахрысцілі лакацыю беларускім прататыпам Галівуда. Далей..
Шлях сапраўднага талента заўсёды цярністы і складаны. Пацверджанне — дзясяткі твораў літаратуры і кінематографа. Гісторыя нашай гераіні Вольгі Булай — чарговы доказ небывалай чалавечай упартасці. Нарадзіўшыся ў маленькай вёсцы, дзяўчына атрымала прафесійную музычную адукацыю, адкрыла свой музычны цэнтр і стала пераможцай міжнароднага конкурсу. Далей..
Гераіня нашай рубрыкі не баіцца аніякіх конкурсаў і гатовая станцаваць на абцасах што заўгодна. Гісторыя Лізаветы Лімошкінай, якая з цяжкасцю паступіла ва ўніверсітэт культуры, а цяпер з'яўляецца адным з самых запатрабаваных педагогаў-харэографаў, заслугоўвае ўвагі. Далей..