“Культуры” — 35: святкуем разам! Частка сёмая

Апублiкавана: 16 верасня 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Газетная справа

Аўтар: Данііл ПІЎКАРЭЦ

(Частка шостая — па гэтай спасылцы)

 

2008—2009. У БУДУЧЫНЮ — З ПЕСНЯЙ!

“Культура” ішла далей па сцежках часу, захоўваючы сваё адметнае аблічча. Працягвалі зараджацца і ўвасабляцца ў жыццё ўсё новыя задумы. Сярод іх асабліва вылучыўся праект, прымеркаваны да Дня работнікаў культуры ў 2009 годзе.

Па выніках рэдакцыйнай лятучкі было вырашана скласці да прафесійнага свята музычны твор — у гонар работнікаў сферы. Да ажыццяўлення ідэі прыцягнулі найлепшыя творчыя сілы краіны. Так з’явілася песня “Культурай квітнее Айчына”: тэкст Віктара Шніпа быў накладзены на музыку Ігара Лучанка. Словы з партытурай апублікавалі ў спецыяльным выпуску газеты (№ 41 ад 10 кастрычніка 2009 г.). Вось як выразна і трапна гучыць адзін з яе куплетаў:

“Культурай квітнее Айчына,

Культура яднае людзей

І лепш за Айчыну краіны

Не знойдзеш на свеце нідзе”.

Яскравы экспромт стаў цудоўным падарункам для ўсіх, хто захоўвае і развівае айчыннае мастацтва. А таксама засведчыў наватарскі дух журналістаў газеты — крэатыўных асоб, здольных убачыць дзівоснае ў паўсядзённым.

Але час прыносіў новыя падзеі, перагортваючы старонкі гісторыі. Што чакала краіну і газету ў новым дзесяцігоддзі?

Працяг будзе!

Данііл ПІЎКАРЭЦ

MAX TikTok