(Частка пятая — па гэтай спасылцы)

2004—2007. НАТХНЯЛЬНЫЯ ПОСПЕХІ
Сярэдзіна нулявых стала пачаткам будаўнічага буму ў краіне. Вышынныя краны сталі неад’емнай часткай пейзажу бе ларускіх гарадоў. Разам з жыллёвым фондам і сацыяльнай інфраструктурай разгарнулася ўзвядзенне і рэстаўрацыя аб’ектаў, якія цяпер прынята лічыць візітоўкамі Беларусі. Журналісты выдання актыўна асвятлялі адраджэнне гістарычнай спадчыны, маштабнае аднаўленне устаноў культуры.
У верасні 2004-га ў Мінску адчыніла дзверы ўзноўленая гарадская ратуша — сапраўдная перліна Верхняга горада і адзін з галоўных сімвалаў сталіцы. “Сэрца горада забілася ізноў!” — адзначана на першай паласе (№ 37 ад 11 верасня 2004 г.).
Багатым на падзеі выдаўся і 2006 год. У чэрвені адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі пры ўдзеле Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. “Дыямент ведаў — сімвал сучаснай Беларусі!” — такім загалоўкам сустрэла знакавы момант “Культура” (№ 24 ад 17 чэрвеня 2006 г.).

Газета выходзіць на 16 палосах у цалкам каляровым фармаце. У выдання з’явіўся афіцыйны сайт, дзе публікавалася аператыўная стужка навін, размяшчаліся аўтарскія блогі, працаваў дыскусійны форум.

Якаснае абнаўленне газеты не засталося незаўважаным у прафесійным журналісцкім асяроддзі: рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” становіцца лаўрэатам прэстыжных галіновых прэмій. Так, па выніках II Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера” рэдакцыі адышла запаветная статуэтка ў намінацыі “Найлепшы спецыялізаваны часопіс”. Газета заваявала дыплом X спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі” з фармуліроўкай “За стыльнае рашэнне экспазіцыі”.
Працяг будзе!
Данііл ПІЎКАРЭЦ