Працягваем рубрыку “Нам — 35!”. Другая частка цыкла рэтраспектыўных матэрыялаў прысвечана 2000-м — эпосе эканамічнага развіцця краіны і рэалізацыі маштабных дзяржаўных праектаў у сферы культуры. Чым быў адзначаны для Беларусі і для газеты пачатак новага тысячагоддзя?
(Частка чацвёртая — па гэтай спасылцы)

2000—2003. НА ЛЯЗЕ МІЛЕНІУМА
Узорам калектыўнага прафесіяналізму стала асвятленне юбілейнага, X Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. “Каманда рэдакцыі ў чарговы раз выпраўляецца на фэст з жаданнем прадставіць нашым чытачам шматгранны і шматаблічны карагод культур краін-удзельніц форуму” — так журналісты газеты азначалі свае задачы напярэдадні свята (№ 30, 4 жніўня 2001 г.).
І сапраўды, у чарговым спецвыпуску быў прадстаўлены яркі агляд галоўнага беларускага форуму: шматлікія інтэрв’ю з зоркамі эстрады, арганізатарамі і афіцыйнымі асобамі, водгукі з канцэртаў і выстаў. А ў нататцы “Байцы нябачнага фронту” ўвагу надалі спецыялістам каардынацыйнай .
Эпоха інтэрнэту і высокіх тэхналогій імкліва набірала абароты, дыктуючы новыя патрабаванні да прэсы. Але тэхналагічны прагрэс не перакрэсліваў спрадвечныя арыенціры майстроў пяра. Бо менавіта жывое слова, інтэлектуальныя глыбіня і аб’ектыўнасць — якасці, што заўсёды прывабліваюць чытачоў. Разумеючы гэтыя ісціны, “культураўцы” стваралі змястоўныя артыкулы, бесперапынна вялі летапіс творчага жыцця Беларусі, знаходзіліся ў самай гушчыні падзей аператыўнай службы і прэсцэнтра фестывалю — людзям, якія часта застаюцца па-за кадрам. На старонках “Культуры” месца знайшлося для ўсіх, хто ствараў “Славянскі базар”.
У кастрычніку 2001 года выданне адзначыла сваё першае дзесяцігоддзе. Сімвалічна, што юбілей прыпаў на Дзень работнікаў культуры. Віншаванне ў адрас газеты направіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка — уклад рэдакцыі ў духоўнае адраджэнне грамадства быў прызнаны на самым высокім узроўні.

Неўзабаве ў жыцці калектыву адбыліся гістарычныя змены. У чэрвені 2002 года зарэгістравана рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” — творчы альянс газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва”. Два профільныя СМІ аб’ядналіся ў першы ў краіне медыяхолдынг. Гэта дазволіла згуртаваць творчы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы пад адным дахам, адначасова захоўваючы ўнікальны тэматычны профіль выданняў. Заснавальнікам новай структуры выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Працяг будзе!
Данііл ПІЎКАРЭЦ