ХХХІІI Дня беларускага пісьменства праходзіць у Касцюковічах

Жыхароў і гасцей Касцюковічаў на працягу двух дзён чакае насычаная культурная і дзелавая праграма – тут стартаваў ХХХІІI Дзень беларускага пісьменства.

 

Прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі падчас ўрачыстай цырымоніі адкрыцця агучыла намеснік Прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч.

С прывітальнымі словамі да прысутных таксама звярнуліся старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

 

У межах канцэрта адбылося ушанаванне лаўрэатаў рэспубліканскай літаратурнай прэміі.

 Традыцыйная адметнасць свята – Фестываль кнігі і прэсы. Уздоўж вуліцы Ленінскай – павільёны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, «Белпошты», «Белкнігі» а таксама рэгіянальныя тэматычныя экспазіцыі.

Тут прапануюць не толькі пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі, але і купіць свежанадрукаваныя тамы класікаў і сучасных аўтараў. А яшчэ – сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, пры жаданні задаць ім пытанні і нават атрымаць аўтограф.

Асаблівасцю гэтага года стаў павільён рэдкай кнігі, у якім сабраны ўнікальныя выданні з усёй краіны – рэдкія старадрукаваныя выданні, мініяцюрныя кнігі і іншыя экспанаты.

 

 У рамках ХХХІІI Дня беларускага пісьменства адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця помніка «Алесь і Алеся».

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік Прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка і іншыя ганаровыя госці.

 

У аснове кампазіцыі – творчасць народнага паэта Беларусі, ураджэнца Касцюковіцкага краю Аркадзя Куляшова. Скульптура ўвасабляе чыстае, шчырае першае каханне двух маладых людзей. Кніга ў руках юнака – сімвал павагі да друкаванага слова і літаратурнай спадчыны рэгіёна.

 

Удзельнікі ХХХІІI Дня беларускага пісьменства атрымалі магчымасць пакінуць свой след у гісторыі нашай газеты. На спецыяльна адведзенай паласе яны пісалі шчырыя пажаданні, дзякавалі рэдакцыі за шматгадовую працу і дзяліліся эмоцыямі ад асобных артыкулаў.

А якія б пажаданні напісалі вы газеце «Культура» ў яе 35-годдзе? Дзяліцеся сваімі думкамі на «Белым аркушы»!

Служба інфармацыі “К”

MAX TikTok