Часопіс “Мастацтва» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працягвае праект “Музыка жаночага хараства».
У Год беларускай жанчыны нумары часопіса ўпрыгожваюцца шэдэўрамі жывапісу са збораў Нацыянальнага мастацкага музея.
Праект злучае выявы візуальнага мастацтва з гучаннем нацыянальнай музыкі, а традыцыйны фармат мастацкай рэпрадукцыі – з сучаснай інфасферай сацыяльных медыя.
Удзельнікі праекта – неверагодна таленавітыя навучэнцы і педагогі гімназіі-каледжа.

У новым выпуску “Мастацтва” – карціна Адольфа Гугеля “Бабіна лета. Пяюць «Песняры»” і музыка Вячаслава Кузняцова “Вясковыя найгрышы” ў выкананні ансамбля цымбалістаў.
Сачыце за праектам. Наперадзе яшчэ шмат музыкі і хараства.
Служба інфармацыі “К”