“Культуры” — 35: святкуем разам! Частка трэцяя

Апублiкавана: 04 верасня 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Газетная справа

Аўтар: Данііл ПІЎКАРЭЦ

(Частка другая — па гэтай спасылцы)

1994—1995. ВЯЛІКІЯ НАДЗЕІ

 

 

Надышоў 1994-ы — паваротны для ўсёй айчыннай гісторыі.

Адбыліся першыя выбары Прэзідэнта. Народ прагаласаваў за Аляксандра Лукашэнку — разам з хутка разгорнутымі эканамічнымі і сацыяльнымі рэформамі пачалася сістэматычная дзяржаўная падтрымка беларускай культуры.

Мяняецца і выданне. З’яўляюцца свежыя рубрыкі, павялічваецца аб’ём і тыраж. У якасці штомесячнага дадатку выпускаецца літаратурна-філасофскі сшытак “ЗНО” — “З новай мэтай”. У ім публікаваліся артыкулы пра беларускую і сусветную філасофскую думку, тэарэтычныя і гістарычныя даследаванні, мастацкія творы ад вядомых пісьменнікаў і навукоўцаў таго часу.

Слоганам газеты становіцца фраза: “Культура — дыскутуе, прэзентуе, разважае”. І сапраўды, кожны нумар робіцца пляцоўкай, дзе абмяркоўваюцца істотныя пытанні, сустракаюцца розныя погляды і разгортваюцца дыскусіі. Тон дыялогу задавалі члены рэдакцыйнай калегіі — такія выбітныя дзеячы, як Валянцін Елізар’еў, Аляксей Дудараў, Леанід Шчамялёў, Міхаіл Пташук ды іншыя.

Працяг будзе!

Данііл ПІЎКАРЭЦ

MAX TikTok