Пасланнікі веры

Апублiкавана: 22 лiпеня 2026 Афiша Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

Аўтар: Аўтары

У Мастацкім музеі з 22 ліпеня пачынае працу часовая экспазіцыя "Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь", якая прысвечана паслядоўнікам і вучням Ісуса Хрыста – апосталам (ад грэч. ἀπόστολος – пасланнік, прапаведнік).

У калекцыі музея знаходзяцца выбраныя творы, што раней уваходзілі ў комплексы іканастасаў, якія не захаваліся да нашага часу ў першапачатковым выглядзе.

Вобразы і лёсы першых паслядоўнікаў і вучняў Ісуса Хрыста сталі прыкладам для пераймання шматлікім святым і праведнікам, якія прынялі Божае Адкрыццё. Кожны з іх прысвяціў сваё жыццё служэнню біблейскай праўдзе і будаўніцтву Царквы на зямлі, апосталы сталі сведкамі жыцця, пакарання смерцю і Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Яны самааддана прапаведавалі новае веравучэнне, пакінулі пісьмовыя працы, якія сталі крыніцай шматлікай багаслоўскай літаратуры.

У часовай экспазіцыі прадстаўлена каля 40 твораў сакральнага жывапісу XVII – пачатку XIX ст. 

Часовая экспазіцыя працягнецца па 31 жніўня 2026 года.

Алена КАРПЕНКА, загадчык аддзела
старажытнабеларускага мастацтва НММ, куратар выставы

MAX TikTok