«Балканская хроніка ў аб'ектыве»

17 ліпеня ў 11:00 у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адкрываецца фотавыстава «Балканская хроніка ў аб'ектыве», падрыхтаваная Музеем ахвяр генацыду (Бялград), Музеем Перамогі (Масква) і архіва ТАСС пры падтрымцы Пасольства Сербіі ў Рэспубліцы Беларусь.

— «Балканская хроніка ў аб'ектыве» — гэта першая аўтарская выстава сербскага куратара Марка Марціновіча, рэалізаваная ў супрацоўніцтве з яго расійскай каляжанкай Лідзіяй Мікалаеўнай Сцяпанавай. Экспазіцыя прысвечана творчасці Жоржа Скрыгіна, аднаго з выдатных ваенных фатографаў, які ствараў свае здымкі, будучы непасрэдным удзельнікам баявых дзеянняў. Яго працы дакументуюць пакуты, супраціў і барацьбу сербскага народа ў акупаванай Югаславіі падчас Другой сусветнай вайны, — расказалі нашай рэдакцыі ва ўстанове.

Віцебск, вул. Леніна, 36 (Ратуша).

Тэрмін экспанавання — да канца жніўня.

Служба інфармацыі «К»

MAX TikTok