Пад пакровам купальскай Берагіні

11 ліпеня на рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) адкрыецца выстава-кірмаш народнай творчасці з сімвалічнай назвай “Пад пакровам купальскай Берагіні”.

 

Майстры з Беларусі і Расіі прадставяць работы, традыцыйныя рамёствы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і культурныя традыцыі сваіх рэгіёнаў.

Адмысловае месца зойме выява Купальскай Берагіні — знака жаночай мудрасці, сямейных каштоўнасцяў і сувязі пакаленняў: кожны рэгіён нашай краіны прадставіць уласнае яе ўвасабленне.

Крыніца: Тэлеграм-канал “КУПАЛЬЕ”