Юбілейны вечар узорнага тэатра «Какос» прайшоў з поспехам у Лідзе.

 

Вялікая зала Палаца культуры ператварылася ў цэнтр творчасці і натхнення, аб'яднаўшы некалькі пакаленняў артыстаў і гледачоў.

Святочная праграма сабрала аншлаг, а кожнае выступленне суправаджалася бурнымі апладысментамі і шчырымі эмоцыямі.

Юныя акцёры падарылі гасцям неверагодны зарад энергіі, прадэманстраваўшы свае найлепшыя творчыя замалёўкі, напоўненыя глыбокім сэнсам.

На сцэне літаральна ажыла гісторыя калектыву: узгадвалі першыя крокі, рэпетыцыі і станаўленне тэатра; аналізавалі сучасныя дасягненні, перамогі на фестывалях і высокі ўзровень майстэрства.

Цёплыя словы гучалі ў адрас кіраўнікоў і выпускнікоў мінулых гадоў.

Гэты вечар даказаў, што за 35 гадоў «Какос» не проста захаваў свой унікальны стыль, але і працягвае запальваць новыя яркія зоркі на тэатральным небасхіле Ліды.

Служба інфармацыі “К”