Пад такой назвай у сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Спадчына".

Падчас мерапрыемства госці даведаліся, што здаўна беларускі традыцыйна завязваюць хусткі рознымі спосабамі. І залежыць гэта ад рэгіёна, узросту жанчыны і нагоды (свята ці будні).

Напрыклад, ёсць такія спосабы:
"пад бараду" (традыцыйны будзённы): хустку складваюць па дыяганалі, накідваюць на галаву, скрыжоўваюць канцы пад падбародкам і завязваюць вузлом на патыліцы або пакідаюць вольнымі;

Спосаб "на латку"
"на латку": спецыфічны спосаб, пры якім хустка завязваецца так, каб стварыць невялікі «грэбень» або роўную пляцоўку зверху;

Спосаб "у рожкі"
"у рожкі": канцы хусткі завязваюцца на макаўцы або па баках такім чынам, каб яны тырчалі, нагадваючы рожкі. Гэты спосаб быў папулярны сярод маладых жанчын;
завязванне "на патыліцы": хустку накідваюць на галаву, а канцы адводзяць назад і завязваюць пад валасамі або па-над імі. Гэты спосаб часта выкарыстоўвалі дзяўчаты, каб паказаць косы.

А ў некаторых рэгіёнах бытаваў спосаб завязвання адразу трох хустак: першая — "на латку", а астатнія дзве — кантрастныя — па-над ёй для стварэння складанага галаўнога ўбору.

Хусткі таксама мелі сімвалічнае значэнне: дзяўчаты часта выбіралі тыя, што з доўгімі махрамі, бо верылі: гэта паспрыяе росту добрага лёну.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі самі паспрабаваць заявязаць хусткі тым ці іншым спосабам.
Алеся МАЛІНОЎСКАЯ, загадчык аддзела метадычнай работы
Ашмянскага РЦК