Выстава жывапісу “Песні веснавыя”

8 красавіка а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі БЕЛАРТ адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу “Песні веснавыя”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

 

Барыс Аракчэеў — яскравы прадстаўнік пакалення мастакоў, якія прыйшлі ў беларускае мастацтва ў пасляваенныя гады. Барыс Уладзіміравіч — удзельнік Вялікай Айчыннай, таму тэма вайны і міру займала значнае месца ў яго творчасці, якой уласцівы жыццесцвярджальнасць, экспрэсіўная жывапісна-пластычная мова, кампазіцыйная завершанасць.

— Назва выставы паўтарае назву адной з карцін мастака, для якога вясна ў прыродзе была перыядам асаблівага натхнення. Экспазіцыя паказвае каля 20 твораў у жанрах пейзаж і нацюрморт, — распавялі арганізатары.

Уваход вольны.

Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 4.

Выстава будзе працаваць па 8 мая.

kultura-info.by