Сустрэча “Тэатральныя жанры ад А да Я” ў рамках школы-вучобы для спецыялістаў клубных устаноў прайшла ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры.


Як расказала нашай рэдакцыі метадыст аддзела метадычнай работы Цэнтра Вікторыя Мардас, удзельнікі змаглі пазнаёміцца з разнастайнасцю тэатральных жанраў, паглядзець займальныя выступленні і пагрузіцца ў атмасферу гэтага відовішчнага віду мастацтва.


Цікавасць выклікала выстава-інсталяцыя “Ад кнігі да тэатра: ажыўшыя старонкі”, падрыхтаваная супрацоўнікамі Ашмянскай раённай бібліятэкі на аснове архіўных матэрыялаў з кніжнага фонду сваёй установы і Краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча.

kultura-info.by