Кар’ера, творчасць, сям’я

Апублiкавана: 19 лютага 2026 Навіны рэгіёнаў Афіцыйна Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

У Год беларускай жанчыны Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму выступіла ініцыятарам натхняльнай сустрэчы. 18 лютага ў гістарычным цэнтры Мінска адбыўся адкрыты дыялог са шматграннай творчай асобай — Алесей Кузняцовай.

 

Госця сустрэчы — маці траіх сыноў, вядомы прадзюсер, рэжысёр, пісьменнік. Удзельнікі мерапрыемства змаглі даведацца пра яе ўнікальны шлях: ад кар'еры журналіста да маштабнай працы дырэктарам Музычнага прадзюсерскага цэнтра Залатыя галасы, якая дазволіла аб'ехаць тысячы гарадоў і сустрэць сотні дзіўных людзей. Менавіта гэты багаты досвед, па словах Алесі, аднойчы склаўся ў літаратурныя радкі.

 

Асаблівую цікавасць аўдыторыі выклікала апавяданне аб творчым дэбюце. Першае апавяданне Алесі Кузняцовай Мудры, якое выйшла ў сакавіку 2023 года, адразу ўвайшло ў лонг-ліст прэстыжнага расійскага літаратурнага конкурсу Кнігатэрапія. А ўжо ў красавіку таго ж года ўбачыў свет яе дэбютны раман Калі трашчыць лёд, які быў высока ацэнены прафесійнай супольнасцю і ўвайшоў у шорт-ліст конкурсу Літрэс Любоў паміж радкоў у намінацыі Лепшы сучасны любоўны раман.

 

Адказваючы на пытанні аб жыццёвым балансе, Алеся падзялілася сваёй філасофіяй:

—Жыццё — гэта не выбар паміж сям'ёй і кар'ерай, жыццё — гэта сям'я + кар'ера + творчая дзейнасць. Усё гэта грані адной жанчыны, і кожная грань робіць нас мацнейшымі і цікавейшымі.

 

Сустрэча стала не проста лекцыяй, а жывым дыялогам. Прысутныя змаглі задаць пытанні аб сакрэтах творчага даўгалецця, сумяшчэнні прадзюсарскай дзейнасці з літаратурнай працай і, вядома, аб ролі жанчыны ў сучасным беларускім мастацтве. Мерапрыемства дазволіла калегам па цэху абмяняцца вопытам і атрымаць зарад натхнення ад прыкладу паспяховай жанчыны, якая рэалізуе сябе ў культуры, сям'і і творчасці.

Па інфармацыі Мінскай гарадской арганізацыі
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

kultura-info.by