У сядзібе Агінскага – балі, вальсы і дзіцячы смех!

Апублiкавана: 03 чэрвеня 2025 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Чароўны дзіцячы баль "Паўночныя Афіны і іх маленькія жыхары" прайшоў у музеі-сядзібе М.К. Агінскага з нагоды Дня абароны дзяцей.

Першая частка – падарожжа ў XIX стагоддзе:

- экскурсія па сядзібе,

- выкшталцоныя танцы (паланэз, вальс і нават гросфатэр!),

- салонныя гульні і віктарыны з пагружэннем у эпоху.

Другая частка – салодкі фуршэт і вясёлыя забаўкі:

- аніматары,

- роставыя лялькі,

- мора радасці і ўсмешак!