XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

Апублiкавана: 21 мая 2025 Афiша Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

Пачаты прыём заявак на XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"!

У гэтым годзе паўдзельнічаць можна ў васьмі конкурсных паказах: асноўныя конкурсы ігравых, неігравых і анімацыйных фільмаў, конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзiк", "Кіно маладых", кароткаметражных фільмаў, нацыянальных кінашкол і нацыянальны конкурс.

Нагадаем, кінафестываль пройдзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада.