Кніжна-ілюстрацыйная выстава "Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы" працуе па 31 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Выстава падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і знаёміць з вялікімі адкрыццямі, адважнымі заваёўнікамі космасу і таямніцамі Сусвету. Сярод экспанатаў – копіі архіўных дакументаў, навуковыя і навукова-папулярныя выданні, багаты ілюстрацыйны матэрыял: паштоўкі, альбомы, плакаты.