
“Гісторыя са старонак газеты просіцца на кінаэкран”. Так адрэагаваў на нашы публікацыі, прысвечаныя оперы “Агатка”, адзін са сталых чытачоў. Шматпланавая дзея, якая разгортваецца на тле шырокай панарамы айчыннай гісторыі канца XVIII стагоддзя, мае ўсе складнікі блокбастара. І апісаныя перыпетыі — гэта не выдумка сцэнарыстаў, а сапраўднае жыццё. Далей..

Алясандра Данэзі. Менавіта так звалі гэтага чалавека. Але сталася так, што аўтарства адной з першых беларускіх опер, прэм’ера якой адбылася 17 верасня 1784 года ў Нясвіжы, аддалі іншай асобе. Чаму? Далей..

Восеньскі сезон культурных суботнікаў мы вырашылі распачаць у старажытным мястэчку Крошын, што ў Баранавіцкім раёне. Узяўшы ў заплечнікі адпаведны рыштунак і асядлаўшы ровары, сонечнай, але ўжо прахалоднай раніцай мы выправіліся ў шлях. А нагодай наведацца да паэта-каваля стала тое, што менавіта на гэты час прыпадаюць угодкі Багрыма, які адышоў у лепшы свет “напрыканцы лета” або “да 21 верасня” 1890 года. Далей..

Раней свята ўраджаю Багач адзначалі ў кожнай вёсцы, а сёння ўбачыць яго можна ў лічаных месцах Беларусі. Сярод такіх знакамітая Вязынка, што ў Маладзечанскім раёне, — 24 верасня мы рушылі на малую радзіму Янкі Купалы. Далей..

Навагрудскі Дом-музей Адама Міцкевіча адзначыў 85-годдзе. Яшчэ адна важная лічба ўнесена ў летапіс старажытнага беларускага горада. Далей..

25 жніўня ў межах святкавання 800-годдзя Нясвіжа ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў прайшоў фестываль камернай музыкі“Даўніна і сучаснасць”.У гэты вечар старажытны замак напоўніўся мелодыямі слынных замежных і айчынных кампазітараў, у тым ліку і скарбамі беларускага барока — творамі Мацея Радзівіла і Ёгана Голанда. Менавіта згадка гэтых аўтараў у афішы, а дакладней адсутнасць імя Алесандра Данэзі, і прымусіла нас узяцца за гэты тэкст. Мы пачынаем распавядаць гісторыю рымскага кампазітара, дзякуючы якому ў свет прыйшла “Агатка”. Далей..

Казімір Бахматовіч, аўтар шматлікіх мініяцюр пра жыццё суайчыннікаў першай траціны ХІХ стагоддзя, у нацыянальным мастацтве трывала заняў ганаровую пазіцыю аднаго з піянераў літаграфіі. Мы працягваем знаёміць чытачоў з таямніцамі лёсу таленавітага творцы. Далей..

Імя гэтага таленавітага творцы, зорцы якога лёс і цяжкая хвароба не далі разгарэцца напоўніцу, мала што скажа паспалітаму беларусу. Але ў гісторыі нацыянальнага мастацтва Казімір Бахматовіч, аўтар шматлікіх мініяцюр з жыцця сваіх суайчыннікаў першай траціны ХІХ стагоддзя, трывала заняў ганаровую пазіцыю аднаго з піянераў беларускай літаграфіі. Далей..

Амаль у кожным нумары мы публікуем справаздачы з вандровак па гістарычных мясцінах. Часам маршруты пралягаюць паўз добра вядомыя ў Беларусі аб’екты — замкі, палацы, храмы. І тады ў артыкул трапляюць, напрыклад, навіны з рэстаўрацыі, раскопак ці культурных падзей, месцам правядзення якіх становяцца замкавыя дзядзінцы альбо бальныя залы старадаўніх палацаў. Часам жа мы самі займаемся папулярызацыяй аб’ектаў, якія з нейкіх прычын раней былі абыдзеныя ўвагай і пра якія нам ўдалося знайсці цікавую, новую інфармацыю. Бываюць матэрыялы і пра суботнікі, якія мы рэгулярна ладзім на сядзібах або могілках. Сёння распавядзем пра дзве талакі, якія адбыліся цягам ліпеня на мінскай Кальварыі і ў вёсцы Дудзічы. Далей..

Працягваем нашу літаратурнагістарычную вандроўку па памятных мясцінах, звязаных з Адамам Міцкевічам і Генрыхам Семірадскім, сёлетнімі юбілярамі. Сёння рушым ад легендарнага возера Свіцязь, апетага паэтычнымі творамі Яна Чачота і Адама Міцкевіча, у бок Ярошыцы. Далей..

Наша падарожжа пройдзе ў межах двух раёнаў Беларусі, тэрыторыя якіх калісьці была цэнтрам Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя героі вандроўкі — паэт Адам Міцкевіч і мастак Генрых Семірадскі, продкі якіх стагоддзямі жылі на гэтай зямлі. А нагодай распрацаваць маршрут стала тое, што і паэт, і мастак сёлета — юбіляры. Далей..

Сёння мы адправімся ў Бярэзінскі раён, у мясціны, дзе на берагу Бярэзіны россыпам ляжаць, нібы самародкі, цэлыя сузор’і маёнтачкаў, звязаных з імёнамі вядомых беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя — Адама Шэмеша і Гілярыя, Апалінарыя ды Іпаліта Гараўскіх. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуе выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба”. Імя сусветна вядомага мастака на радзіме не проста на слыху. Творцу і шануюць, і вывучаюць. Але ёсць у яго біяграфіі дата, якая прымушае даследчыкаў прачынацца ўначы ад жаху. А дата гэтая — год нараджэння. Бо ад яе залежыць, калі святкаваць юбілеі і нават выпускаць памятныя маркі. І сёлета, здаецца, здарыўся пасаж. Далей..

Працягваем вандроўку па “былых ваколіцах” Людвіка Кандратовіча, які ў гісторыю сусветнай літаратуры ўвайшоў пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Сённяшні маршрут пачнём ад Стоўбцаў, а далей, кіруючыся на поўнач, завітаем у некалькі прынёманскіх фальваркаў. Менавіта там прайшлі самыя шчаслівыя гады жыцця паэта, дзе ён зведаў першае каханне, шчасце і гора бацькоўства, дзе, зрэшты, стаў паэтам. “Першым у Літве, пасля Міцкевіча”. Далей..

Збіраючыся пісаць гэты артыкул, я і не меркаваў, як ён цяжка дасца. Думалася, што складанага: маршрут пройдзены, кожны каменьчык вядомы, інфармацыя пра асобы і маёнткі назапашаная. Усёй справы – уключыць настольную лямпу, заварыць моцнай кавы, апрануць белую кашулю (як Антон Косміч, герой Уладзіміра Караткевіча, ды і сам Уладзімір Сямёнавіч) і… Але так не выйшла. Бо ў апошні момант, дзякуючы розным дабрадзеям, пасыпаліся новыя факты, амаль штохвілінна. І таму артыкул не раз дапаўняўся і перапісваўся… Далей..

Здаўна павялося, што наш “Гістарыёграф” распавядае пра тую ці іншую асобу, якая пакінула след у гісторыі беларускай культуры. І каб паказаць, што геніі не нараджаюцца на пустым месцы, а стаяць на плячах слаўных продкаў, каб падкрэсліць іх трывалую сувязь з беларускай зямлёй, мы робім радаводны экскурс. Але сёння размова пойдзе не пра чалавека, а пра далёкага прашчура нашых літаратурна-мастацкіх выданняў. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя пляцоўкай абмеркавання культурнага і навуковага жыцця Вялікалітвы з’яўляўся часопіс “Athenaeum”. Далей..

Існуе ў журналістаў “К” традыцыя — увесну, узброіўшыся сякерамі і рыдлёўкамі, выпраўляцца ў забытыя Богам і людзьмі памятныя мясціны. Некаторыя аб’екты добраўпарадкоўваем штогод, але трапляем і на новыя. Цяпер рушылі ў Смалявіцкі раён, у вёску Радкоўшчыну, якую знойдзеш хіба толькі на старых даваенных картах. Аднак жа мы наведваем гэты куток па некалькі разоў на год — праз важнасць для нашай гісторыі і культуры. Ды і нагода была — дзень нараджэння бацькі беларускай нацыянальнай оперы, які прыйшоў у свет 17 мая 1819-га ва Убелі. Далей..

Неўзабаве археолагі і валанцёры, аб’яднаныя мэтай захавання гістарычнай спадчыны, выправяцца ў палі. За імі рушаць і журналісты “К”, якія толькі летась паўдзельнічалі ў двух дзясятках суботнікаў. Але ёсць у нас на прыкмеце аб’екты, якія патрабуюць больш сур’ёзных, чым барацьба з хмызамі, “укладанняў”. Наш сённяшні суразмоўца — загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Андрэй Вайцяховіч. Далей..

Ёсць у нашай сталіцы, адразу за Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, невялічкі, але ўтульны мікрараён Вялікая Сляпянка. Адметны ён не толькі сядзібай Ваньковічаў (не блытаць з домам-музеем у цэнтры Мінска), але і вуліцамі, названымі ў гонар творцаў і навукоўцаў. Іх прозвішчы, дарэчы, гучаць амаль як той спеў: “Ваньковіча — Буйніцкага, Дамейкі — Тарашкевіча, Рушчыца і… ШЭМЕША”. Пагаворым сёння пра таямніцы роду Шэмешаў, які пакінуў у гісторыі Беларусі адметны след. Далей..

Настаўнік, гісторык, аўтар слоўнікаў і падручнікаў, першы беларускі спрыяльнік жаночай адукацыі, культавая ў ХІХ стагоддзі асоба. Але ў жыццярысе Аляксандра Здановіча, нягледзячы на высілкі даследчыкаў, і па сёння досыць загадак. Далей..

Сёння пагаворым пра знакамітага мінскага піяніста Дамініка Стэфановіча. Падаецца, жыццярыс гэтага папулярызатара музычнай культуры будзе цікавым не толькі адмыслоўцам. Далей..

22 красавіка ў межах рэспубліканскага суботніка на магутных валах старажытнага пасялення ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна адбылася эпічная талака. На тэрыторыі буйнога археалагічнага комплексу працавала больш за 100 чалавек. Далей..

У Год міру і стварэння мы распачынаем цыкл артыкулаў, прысвечаных людзям самых мірных і стваральных прафесій. Тэатралы, музыканты, дзеячы культуры таксама пакінулі значны след у нашай гісторыі, але жыццярысы многіх з іх поўныя таямніц. Сёння згадаем пра стваральніка першага сталага мінскага тэатра, знакамітага ў XVIII—XIX стагоддзях опернага спевакаМацея Кажынскага. У яго, дарэчы, сёлета юбілей —260 гадоў з дня нараджэння. Далей..

У самым сэрцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — у галерэі “Атрыум” — 13 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”, прымеркаванай да 500-гадовага юбілею першага выдання знакамітай паэмы. Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў і гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Далей..

Кава. Хто б мог падумаць, што нейкія зялёныя зярняткі з пахам гароху, аднойчы прыгатаваныя нетрадыцыйным чынам, стануць каталізатарам глабальных, тэктанічных зрухаў у грамадскім жыцці? Што кава будзе ўлюбёным напоем мастакоў і навукоўцаў, палітыкаў і шахматыстаў, пісьменнікаў і музыкантаў? Што, перш чым чорная густая кава, нечым падобная да нафты, стане штодзённай патрэбай і модным напоем, ёй давядзецца прайсці праз перыяды жорсткай забароны, калі спажыўцоў каралі смерцю? Сёння мы распавядзем пра тое, якім пакручастым шляхам кава, крок за крокам, працерабілася да страўніка і сэрца беларуса. Далей..

500 гадоў таму выйшла з друку “Песня пра зубра”, напісаная пра наш край на лацінскай мове. 50 гадоў таму яе ўпершыню пераклалі на беларускую, але ўвага да паэмы і яе аўтара не сціхае і па сёння. Далей..

Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку пакінуў не абы-які след у беларускай гісторыі і літаратуры. Збольшага праз дзівацкія ўчынкі. Але калі б не ён, у Нясвіжы наўрад ці паставілі б адну з першых нацыянальных опер “Агатка, або Прыезд пана” і малаверагодна, што ажыццявілі б маштабны экспазіцыйны праект. Так-так, Пане Каханку можна назваць куратарам першай беларускай гістарычнай выставы, якая адбылася ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Далей..

Імя нямецкага кампазітара, які напрыканцы XVIII стагоддзя хвалямі лёсу быў закінуты ў Вялікае Княства Літоўскае, жыў у Нясвіжы, Паланечцы і Вільні, быў надворным капельмайстрам Радзівілаў і лічыўся аўтарам музыкі да некалькіх опер, у Беларусі на слыху. Але многае ў яго жыццярысе і па сёння з’яўляецца загадкавым, а нешта і кантраверсійным. Далей..

Пачатак новага года — час будаваць планы. А каб яны ажыццявіліся, не залішне падсумаваць тое, што зроблена ў 2022-м. Бо толькі абапіраючыся на мінулае, можна ствараць будучыню. Ці не гэтаму нас вучыў Год гістарычнай памяці? Далей..

“Каханне” славутага творцы і княжны Эвеліны Ганскай, “каханне”, якое цалкам змяніла лёс Бальзака, чырвонай лініяй праходзіць праз любое з біяграфічных выданняў пра пісьменніка (і нават было не раз адлюстравана ў кіно!). А вось тое, што асоба, якая перакуліла свет Бальзака, Эвеліна Ганская, мае беларускае паходжанне і з’яўляецца сваячкай Тадэвуша Рэйтана, застаецца малавядомым фактам. Мае дачыненне да гэтай гісторыі і род Манюшкаў, бо сястра Эвеліны Аляксандра — цётка Станіслава, знакамітага кампазітара. Далей..