Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага пабываў на ХІІІ Міжнародным фестывалі духавых аркестраў імя І. Шатрова і В. Агапкіна ў расійскім Тамбове. З чым ездзілі, што прывезлі — распавёў кіраўнік аркестра, выкладчык Аляксей Андрэеў. Далей..
У той дзень у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў было надзвычай горача. І не таму, што за вокнамі на тэрмометры вялікі “плюс”. Тут прайшло адкрытае залічэнне па мэтавых накіраваннях. Далей..
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” 1 ліпеня адзначыў 35-годдзе з дня ўтварэння. Далей..
“Паказаць землякам, асабліва падрастаючаму пакаленню, сапраўдную гісторыю супрацьстаяння, крокі да перамогі, прагу жыцця”, — так акрэсліваюць сваю мэту стваральнікі віртуальнага выдання “Летапіс ваенных гадоў”. Праект Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея — у ліку адзначаных на VI Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Далей..
Падставай наведаць Лагойск стала атрыманне гісторыка-краязнаўчым музеем імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў дыплома І ступені ў намінацыі “За найлепшы экспазіцыйна-выставачны праект” VI Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”. Для маладой установы, якой пайшоў толькі трэці дзясятак, падзея значная. Сваёй радасцю з намі падзялілася дырэктар Святлана Гамеза. Далей..
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняга наведвання Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” спыніўся на пытаннях падрыхтоўкі спецыялістаў для кінаіндустрыі. “Трэба пачынаць ад кораня — ад кухні, дзе рыхтуюць кадры. Сёння пастаўлена задача: ідзіце ў гэтую альма-матар, разбірайцеся з тым прадуктам, які адтуль выпускаюць, што гэта за людзі. У адваротным выпадку вы не здымеце ніводнага сучаснага душэўнага фільма”, — заявіў Кіраўнік дзяржавы. І мы рушылі ў кузню кадраў для айчыннага кіно — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Далей..
Хрыпаты голас маладога радыста раз за разам паўтарае ў мікрафон станцыі: “Я — крэпасць. Я — крэпасць. Вяду бой. Чакаю дапамогу…” Вусны засмяглі, бо каторы дзень няма вады. Тую, што ўдаецца здабыць, адносяць параненым і да кулямётаў. Вакол грукоча. Яго ніхто не чуе… І ці чуе ён сам сябе? Толькі паўтарае, як малітву: “Я — крэпасць. Чакаю дапамогу”. Брэсцкі гарнізон самааддана абараняе цытадэль, у падвалах якой яшчэ хаваюцца жанчыны, дзеці, параненыя салдаты… Далей..
Дальва – апошняя спаленая на тэрыторыі Беларусі вёска. Яна знікла з твару зямлі 19 чэрвеня 1944 года, не дажыўшы да вызвалення ўсяго 10 дзён. І ўсе гэтыя 10 дзён над абгарэлымі целамі бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў сядзеў адзіны ацалелы дальвінец — 13-гадовы Коля Гірыловіч, які застаўся сам-насам з непапраўнай бядой. Далей..