На працягу сямі дзён адбыліся шматлікія мерапрыемствы.

Стартаваў Тыдзень традыцыйнай культуры практыкумам "Фальклор і сцэна" для кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў клубных устаноў.

У этнагасцёўні ў клубе аграгарадка Кракоўка аднавілі фрагмент вясельнага абраду "Дарэнне маладых".

У філіяле "Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры" ў рамках Дня адчыненых дзвярэй прайшла этнасустрэча "Сват прысланы, каб быў стол засланы".


У раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася выстава "Вяселле ў маёй вёсцы", якая была дапоўнена экспазіцыяй "Арнаменты памяці ў вясельным куфары".

Там жа таксама прайшла школа-вучоба для спецыялістаў клубных устаноў "Традыцыйны строй і этыкет паводзін у традыцыйным і народным касцюме".

Да Тыдня традыцыйнай культуры далучыўся раённы краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча, у якім правялі для школьнікаў музейны занятак "Талент быць беларусам".

Сумесна з удзельнікамі аматарскага аб'яднання для людзей сталага ўзросту "60+" сельскага клуба аграгарадка Кальчуны прайшлі фальклорныя пасядзелкі "Жывая крыніца: свята беларускай прыпеўкі".


А ля сцен Гальшанскага замка і "капусту" круцілі, і валовіцкую кадрылю танчылі!

Нагадваем, што "Валовіцкая кадрыля" ў 2026 годзе трапіла ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Закрылі Тыдзень традыцыйнай культуры Сёмухай у вёсцы Гродзі.

Па інфармацыі Тэлеграм-канала ГУК "Ошмянский РЦК"